“Так званая трэндавая інфляцыя”, якая “разлічваецца на аснове спецыяльных методык, свабодных ад уплыву нейкіх кан’юнктурных фактараў, цяпер знаходзіцца на ўзроўні 6%”, — заявіў кіраўнік Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка. “Я мяркую, што прыкладна на гэты ўзровень, які склаўся цяпер, мы павінны і выйсці на канец 2025 года”, — адзначыў чыноўнік.

“Асноўным драйверам” росту цэн, сказаў Галоўчанка, з’яўляецца “харчовая група”, асабліва сезонная гародніна, садавіна, пры тым, што “цэны на нехарчовыя тавары растуць тэмпамі, якія істотна ніжэй за 5-працэнтны парог”. Кіраўнік Нацбанка сцвярджае, што ўлады “нейкай вялікай рызыкі ўзмацнення інфляцыйных працэсаў не бачаць”. (паводле “Позірк”)
У Беларусі адкрыюць грузавы новы маршрут у Калінінград
На фоне закрыцця Літвой мяжы з Беларуссю “Белмытсэрвіс” запускае новы мульцімадальны маршрут дастаўкі грузаў з Беларусі ў Калінінградскую вобласць. Як паведамілі карэспандэнту Office Life у офісе лагістыкі прадпрыемства, ён будзе праходзіць праз Санкт-Пецярбург.
Грузы будуць везці з Беларусі цягніком да порта ў Санкт-Пецярбургу, а адтуль на пароме без перагрузкі ў Калінінград. Тэрмін дастаўкі арыенціровачна зойме 10 дзён. Маршрут дазволіць знізіць залежнасць лагістычных кампаній і грузаперавозчыкаў ад санкцый і выклікаў, у тым ліку затораў і закрыцця пагранпераходаў на літоўскай граніцы.
У беларускім Альфа Банку – праблемы з прычыны санкцый
Кліенты банка, які трапіў у апошні пакет санкцый Еўразвязу, паведамляюць аб праблемах. Пра збоі пры дадаванні карткі ў Apple Pay заяўляюць кліенты Альфа Банка. Гэтая беларуская “дачка” расейскага банка нядаўна трапіла ў “чорны спіс” Еўразвязу — у 19 пакет санкцый.
У банку раяць не выдаляць ужо далучаныя карткі, каб працягваць аплаты праз сэрвіс. Калі новую картку дадаць у Apple Pay не атрымліваецца, у банку рэкамендуюць карыстацца пластыкавымі картамі, якія працуюць як звычайна. Акрамя таго ў Альфа Банку заявілі, што падрыхтавалі рашэнні на выпадак збояў праз санкцыі.
Штогод у Польшчу трапляюць тысячы тон незаконных адходаў
Штогод у Польшчу трапляюць тысячы тон незаконных адходаў з-за мяжы. Нацыянальная падатковая адміністрацыя кожны год выяўляе спробы ўвезці ў краіну каля дзвюх тысячы тон незаконных адходаў. Рэальныя маштабы кантрабанды невядомыя.
Прэс-сакратар Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Юстына Пасячынская адзначыла, што гэта абутак, фольга, пластык, запчасткі… Відаў гэтых адходаў сапраўды шмат. Нелегальныя адходы часцей за ўсё трапляюць у Польшчу з Германіі. Імпартам адходаў не займаюцца выпадковыя асобы, гэта арганізаваныя злачынныя групы, якія зарабляюць вялікія грошы, піша Беларуская служба Польскага радыё.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ілюстрацыйнае: pixabay.






