BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам у Алматы

У Алматы Раман Галоўчанка прымае ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. Таксама чакаецца, што кіраўнік беларускага ўрада наведае лічбавы форум Digital Almaty 2024.

Фота: Віктар Талочка

На парадку дня пасяджэння міжурадсавета — макраэканамічная сітуацыя ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза і прапановы па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця, бягучы стан і перспектывы развіцця.

Цэнтральнай тэмай форуму Digital Almaty 2024 стане «Індустрыя Х: лічбавая эвалюцыя будучыні». У гэтым годзе на форуме прадугледжана правядзенне шырокай дзелавой праграмы, якая раскрые тэмы лічбавай трансфармацыі ў прамысловасці і інавацыйных рашэнняў у сферах GovTech, «Індустрыя 4.0», ESG, Smart City і іншых.