BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзеншчыну “заваляць” малочна-таварнымі комплексамі

У 2023 годзе на Гарадзеншчыне былі пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю 12 малочна-таварных комплексаў.  Па два і аднаму комплексы былі пабудаваныя ў Бераставіцкім, Воранаўскім, Гарадзенскім, Дзятлаўскім, Карэліцкім, Наваградскім, Астравецкім, Смаргонскім і Свіслацкім раёнах.

Яшчэ пяць такіх аб’ектаў будзе ўзведзена і здадзена ў эксплуатацыю ў першым квартале 2024 года. Два МТК пабудуюць у Дзятлаўскім раёне і па аднаму ў Наваградскім, Ашмянскім і Слонімскім раёнах. Наогул, у 2024 годзе плануецца пачаць будаўніцтва яшчэ 15 жывёлагадоўчых комплексаў На Гарадзеншчыне.

Беларускае Радыё Рацыя