Суд Еўрапейскага звязу 3 ліпеня вынес рашэнне па справе прадпрыемства “Гродна Азот”, адхіліўшы апеляцыю кампаніі і яе завода “Хімвалакно” на іск супраць Рады ЕЗ, звязаны з накладзенымі санкцыямі.

Раней гэтыя прадпрыемствы ўжо спрабавалі адмяніць рашэнне Агульнага суда Еўразвязу, але безвынікова. Суд палічыў, што кампаніі былі ўключаныя ў санкцыйны спіс правамерна і пастанавіў пакінуць санкцыі ў сіле.
Суд падкрэсліў, што для прызнання кампаніі, якая падтрымлівае рэжым, не патрабуецца даказваць яе прамы ўдзел у парушэннях правоў чалавека або рэпрэсіях. Дастаткова таго, што прадпрыемства прыносіць даход дзяржаве і, такім чынам, садзейнічае захаванню рэжыму Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя