BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гендырэктар МАГАТЭ пабываў на Астравецкай АЭС

Гендырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі наведаў Беларусь і пабываў на Астравецкай АЭС.

Фота: © Sputnik 

Падчас сустрэчы з ім намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч згадаў пункт пахавання радыеактыўных адкідаў, які яшчэ не пабудаваны ў Беларусі. Паводле яго слоў, гэты “важны праект… плануецца да рэалізацыі”. “Былі б удзячныя вам за разнастайнае садзейнічанне ў збудаванні гэтага аб’екта. У цэлым мы зацікаўлены ў выкарыстанні ўсяго інструмента магчымасцяў МАГАТЭ для вывучэння лепшага сусветнага вопыту. Адкрытыя для абмеркавання ўсіх пытанняў супрацоўніцтва з агенцтвам”,адзначыў віцэ-прэм’ер.

Сёлета для выбару месца для пункта пахавання радыеактыўных адкідаў з Беларускай АЭС была створана дзяржаўная камісія, якая сваю прапанову дашле Саўміну.