BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Германія і Францыя выступілі за змякчэнне новых санкцый ЕЗ супраць Менска

Германія і некаторыя іншыя краіны ЕЗ не падтрымалі частку санкцый супраць афіцыйнага Менска.

У прыватнасці, Германія выступіла супраць поўнай забароны на экспарт транспартных сродкаў з Еўразвязу. Таму санкцыі закрануць толькі тую тэхніку, якая “можа быць выкарыстаная ў ваенных мэтах”, адзначае “Позірк”. Такое змякчэнне новых санкцый падтрымала і Францыя. Прадстаўнікі Бельгіі заявілі, што пад забарону не трапяць прадметы раскошы, “такія як вырабы са скуры, парфума і віно”.

26 чэрвеня амбасадары ЕЗ узгаднілі новы пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Паведамлялася, што ён уводзіцца ў адказ на барацьбу з абыходам санкцый і агрэсію Расеі супраць Украіны. Цяпер дзейнічаюць восем пакетаў санкцый ЕЗ супраць афіцыйнага Менска, апошні з іх прыняты ў жніўні 2023 года.

Беларускае Радыё Рацыя