BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Германія пераадолела дэфіцыт расейскага газу

Нямеччына пераадолела дэфіцыт расейскага газу, а энергетычны крызіс у краіне скончыўся. Пра гэта ў сераду на сустрэчы з жыхарамі Аснабрука сказаў міністр эканомікі Германіі Роберт Хабек.

“Адсутнасць расейскага газу больш не адчуваецца. Дэфіцыту газу больш няма”, – сказаў чыноўнік, якога цытуе Welt.

Пры гэтым Хабек прызнаў, што кошты на газ у Нямеччыне зараз будуць перавышаць дакрызісны ўзровень.

“Можа быць, што цана на газ будзе, я б сказаў, умерана вышэй, чым у дакавідныя гады, таму што газ з Расеі быў трубаправодным газам, а звадкаваны газ трэба перавозіць, яго трэба астуджаць, загружаць на карабель і адпраўляць праз акіян. Гэта , як правіла, робіць яго даражэйшым”, – сказаў Габек.

Да пачатку расейска-ўкраінскай вайны Германія была найбуйнейшым імпарцёрам расейскага газу.