Урад Германіі прыпыніў дзеянне дамовы аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання з Беларуссю. Дамова перастала дзейнічаць ад 1 студзеня.

Раней Беларусь сама прыняла рашэнне прыпыніць дзеянне некаторых частак пагаднення, паведамляе Федэральны ўрад Германіі.
Калі Беларусь адменіць сваё рашэнне, то і Федэральны ўрад разгледзіць магчымасць адмены свайго пастановы, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў Германіі.
У мінулым годзе Беларусь часова, да 31 студзеня 2026 года, выйшла з шэрагу міжнародных дамоваў аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання. Афіцыйны Менск заяўляў тады, што дамовы аб падвойным падаткаабкладанні былі ліквідаваныя ў адказ на эканамічныя санкцыі.
У выніку прыпынення дзеяння гэтых пагадненняў грамадзянам і кампаніям-рэзідэнтам Беларусі давядзецца плаціць падаткі двойчы: у замежнай краіне і ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя