BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гродна Азот” прайграла суд па зняцці санкцый Еўразвязу

Суд Еўразвязу ў Люксембургу адхіліў пазоў прадпрыемства “Гродна Азот” ды яго філіяла “Хімвалакно”, паведамляе DW.

Беларуская кампанія патрабавала адмяніць санкцыі Еўразвязу, накладзеныя на яе. Свой пазоў яна падала амаль два гады таму. У сваім рашэнні суд ЕЗ пастанавіў, што санкцыі супраць прадпрыемстваў былі ўведзеныя правамерна, і пакінуў іх. Суддзі прызналі рацыю ў тым, што Савет ЕС ацаніў “Гродна Азот” як стратэгічна важнае прадпрыемства ў беларускай эканоміцы, а таксама адзначыў, што гэта дзяржаўная кампанія, якая падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і з’яўляецца крыніцай істотных даходаў.

“Гродна Азот” і яго філіял “Хімвалакно” трапілі пад санкцыі Еўразвязу ў снежні 2021 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: azot.by