“Гродна Азот” рыхтуюцца абараняць ад дронаў. Так, днямі на базе прадпрыемства адбыўся двухдзённы семінар па абароне крытычна важных аб’ектаў ад беспілотных лятальных апаратаў. Пра гэта піша заводскае выданне «Гарадзенскі хімік».

На семінары былі прадстаўлены сучасныя тэхналогіі і стратэгіі, накіраваныя на прадухіленне такіх рызык, уключаючы сістэмы радыёлакацыйнага выяўлення, сродкі радыёэлектроннай барацьбы і фізічную абарону аб’ектаў.
Мерапрыемства завяршылася распрацоўкай рэкамендацый, каб істотна павысіць эфектыўнасць дзейнасці ў рамках абароны крытычна важных аб’ектаў ад пагроз, звязаных з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў.
Беларускае Радыё Рацыя






