Аб росце інфляцыі. Па падліках экспертаў, у ліпені гэтага года інфляцыя ў Беларусі склала 7,4%, у чэрвені – 7,3%. Паскарэнне інфляцыі заўважна ў сектары паслуг: да 7,6% у ліпені, што звязана з павышэннем рэгуляваных тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

Пры гэтым цэны на харчовыя тавары выраслі на 10,6% у гадавым выражэнні. Павольней за ўсё цэны раслі на нехарчовыя тавары: у гэтай катэгорыі інфляцыя склала ўсяго 3%.
Па прагнозах Еўразійскага банку развіцця, па выніках года інфляцыя ў Беларусі складзе 7,7%. Паводле аналітыкаў, на далейшы рост цэн будзе ўплываць актыўны спажывецкі попыт і павелічэнне рэальных заробкаў. Для параўнання: па выніках 2024 года інфляцыя складала 5,2%.
Беларускае Радыё Рацыя






