BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Інфляцыя ў Беларусі перавышае еўрапейскія паказчыкі

Інфляцыя ў Беларусі працягвае заставацца на высокім узроўні. Паводле звестак Еўрастата, у лютым 2025 года гадавы ўзровень інфляцыі ў Беларусі дасягнуў 5,6%. Гэта вышэй за сярэдні паказчык у Еўразвязе, які склаў 2,7%.

Беларусь саступіла толькі Венгрыі, дзе інфляцыя дасягнула 5,7%. Высокія паказчыкі таксама адзначаны ў Румыніі (5,2%) і Эстоніі (5,1%). У той жа час найменшая інфляцыя была зафіксавана ў Францыі (0,9%), Ірландыі (1,4%) і Фінляндыі (1,5%).

Такім чынам, Беларусь застаецца сярод лідараў у антырэйтынгу інфляцыі сярод еўрапейскіх краін.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Shutterstock