Апошнія дадзеныя сведчаць пра зніжэнне інфляцыі ў Польшчы. Аднак, верагодна, гэта часовы спад. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала папярэднія паказчыкі за лістапад, якія супалі з прагнозамі.
Сярэднія цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў лістападзе выраслі на 4,6% год да года. Гэта азначае невялікі спад у параўнанні з кастрычнікам, калі цэны выраслі да 5%. Але паводле ацэнак эканамістаў, у снежні інфляцыя зноў вырасце прыкладна да 5%, а пік будзе зафіксаваны праз тры месяцы на ўзроўні каля 5,3%.
Зацверджаны пералік алкаголю, дазволенага для ўвозу ў Беларусь
У Беларусі зацвердзілі пералік алкагольных напояў на 2025 год, на імпарт якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы. У яго ўваходзіць алкаголь прыміяльнага цэнавага сегменту, дазволены для свабоднага ўвозу, піша Office Life.
Пералік не змяніўся з бягучым годам. У прыватнасці, гэта 22 віды французскага шампанскага, 52 найменні каньяку з Арменіі, Малдовы і Францыі, 85 найменняў віскі з Вялікабрытаніі, Ірландыі, Канады і ЗША.
Акрамя таго, дазволены свабодны ўвоз у Беларусь 26 відаў рому з Вялікабрытаніі, ЗША, Кубы, Гаяны, Трыныдада і Табага, і трох відаў амерыканскага і брытанскага джыну. Імпарт вінаградных він прыватнымі кампаніямі дазволены пры пэўных цэнавых умовах.
Аб’ём тавараабароту паміж Кыргызстанам і Беларуссю: розная статыстыка
Аб’ём тавараабароту паміж Кыргызстанам і Беларуссю за дзевяць месяцаў года склаў 68 млн даляраў. Пра гэта паведамілі падчас пасяджэння кыргызска-беларускай міжурадавай камісіі ў Бішкеку”. Адзначаецца, што бакі дамовіліся аб “неабходнасці актывізацыі працы дзяржаўных органаў дзвюх краін для дасягнення паказчыка тавараабароту ў 500 млн долараў ЗША ў найбліжэйшыя тры гады”.
У той жа час намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю, заявіў, што “за дзевяць месяцаў бягучага года тавараабарот Беларусі і Кыргызстана вырас на 14,1% і складае амаль 135 млн даляраў”. Такім чынам, афіцыйная статыстыка бакоў адрозніваецца ў два разы, заўважыў “Позірк”.
У Віцебску праблема з дворнікамі: іх не хапае
У Віцебску не хапае дворнікаў: працоўны штат запоўнены крыху больш, чым на дзве траціны. Таму кіраўніцтва прадпрыемства “Гардармост” заключыла дамовы з лячэбна-працоўным прафілакторыем, куды накіроўваюць асоб, якія злоўжываюць алкаголем. Як піша “Віцебская Вясна”, “Гардармост” гатовы ўзяць на працу ўсіх ахвочых, але такіх няма. У выніку прадпрыемства вырашыла не абмяжоўвацца заяўкамі ў службу занятасці.
Працу дворніка, калі верыць абвесткам на сайтах з прапановамі, “Гардармост” ацэньвае ў 626-800 рублёў. Гэта самая нізкая стаўка, якую прадпрыемства прапануе работнікам за фізічную працу.
Беларускае Радыё Рацыя