У Беларусі ІП больш не змогуць займацца арганізацыяй культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
Паводле пастановы Савета Міністраў, індывідуальныя прадпрымальнікі не змогуць займацца:
– дзейнасцю ў сферы выканальніцкіх мастацтваў;
– дзейнасцю, якая спрыяе правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
Таксама з’явіліся змены для тых, хто займаецца самастойнай прафесійнай дзейнасцю. Яны не змогуць займацца «дзейнасцю, якая ажыццяўляецца па заказах спажыўцоў і звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення».
Да канца 2025 года прадпрымальнікі павінны перайсці ў юрыдычную асобу, калі яны хочуць працягваць ажыццяўляць такія віды дзейнасці.
Беларускае Радыё Рацыя