Удзельнікі кліматычнага саміту СОР28, які праходзіў у Дубаі, прынялі выніковы дакумент з заклікам да адмовы ад усіх відаў выкапнёвага паліва. Мэта – утрымаць рост глабальнай сярэднегадавой тэмпературы ў межах 1,5 градуса.

Як выніковы дакумент закранае атамную энэргетыку Беларусі тлумачыць удзельніца саміта ў Дубаі СОР28, мэнэджар адукацыйных праектаў ініцыятывы «Зялёная сетка» Ірына Панядзельнік:
– Краіны, якія падпісалі гэты дакумент, павінны ісці да акрэсленай мэты да 2050 года. І там згадваецца і пра атамную энергетыку, і нават пра прыродны газ. Як мы разумеем, для Беларусі важнае пытанне пра энергетыку. Мы павінны пераходзіць на ўзнаўляемыя крыніцы энергіі, калі мы хочам дасягнуць той колькасці выкідаў, якія ёсць у нашай стратэгіі. Але гэтага не адбываецца, мы чуем навіны пра планы будаўніцтва новай АЭС.
Вядома, што нядаўна амерыканскае выданне Bloomberg перадрукавала дакументы расейскай дзяржаўнай атамнай карпарацыі Расатам, дзе ўказана на рэдкую і загадкавую праблему, якую выявілі пры падрыхтоўцы новага рэактара Астравецкай АЭС у 2022 годзе. Адпаведна эксперты, лічаць немэтазгодным і будаўніцтва ў Беларускі другой атамнай станцыі, якая можа прывесці да веерных адключэнняў і аварый на станцыях энергасістэмы.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






