Ісландыя пералічыла ў Фонд падтрымкі энергетыкі Украіны больш за 2 мільёны еўра, з-за чаго агульны ўклад краіны ў Фонд вырас да больш як 5,6 мільёна еўра.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі Украіны, да гэтага на працягу 2023-2024 гадоў Ісландыя ажыццявіла чатыры траншы ўзносаў у Фонд падтрымкі энергетыкі Украіны. За гэтыя сродкі закуплялася неабходнае абсталяванне для прадпрыемстваў паліўна-энергетычнага сектара Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Адзначаецца, што Фонд падтрымкі энергетыкі Украіны быў створаны ў красавіку 2022 года. Цяпер анансаваныя ўнёскі партнёраў у Фонд перавысілі 1 млрд еўра. Сярод донараў Фонду – дзяржаўны і прыватны сектар з больш як 30 краін, у прыватнасці краін-чальцоў ЕЗ, Вялікабрытаніі і ЗША, міжнародныя і рэгіянальныя арганізацыі.
У Мінэнерга дадалі, што за час свайго функцыянавання Фонд стаў эфектыўным інструментам аказання міжнароднай дапамогі ў энергетычнай сферы, дзякуючы якому ўкраінскія энергетыкі могуць аднаўляць энергааб’екты пасля расейскіх атак, ажыццяўляць рамонты і ўстанаўліваць новыя магутнасці.