BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Істотна павялічыліся пастаўкі авіяцыйнага паліва з Беларусі ў расейскія аэрапорты

Цяпер у нафтаперапрацоўчай сферы Беларусі назіраецца ўсплёск вытворчасці авіяцыйнага рэактыўнага паліва і яго паставак у Расею чыгуначным транспартам — паведамляе сайт Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі.

За апошнія 10 дзён фактычна з нуля рэзка павялічаны аб’ёмы экспартных перавозак са станцыі Барбароў (Гомельскае аддзяленне беларускай чыгункі) наліўных саставаў з авіяцыйным рэактыўным палівам на адрасы паліўных сховішчаў Санкт-Пецярбургу, Курску і Петразаводску.

Беларуская станцыя адпраўлення Барбароў размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. На завод для перапрацоўкі нафта паступае па нафтаправодзе «Дружба» і з Рэчыцкіх радовішчаў.

Беларускае Радыё Рацыя