Дахі ў Канадзе ў Эдмантане Альберта робіць беларус Ілля Мышалоў. Яшчэ ў 90-ыя ён пераехаў разам з сям’ёй. На той момант нікога не ведаў і фактычна будаваў уласную справу з нуля.

Аповядам падзяліўся сам рэспандэнт:
– 90-е ў майго бацькі атрымалася паехаць і прапрацаваць у Германію. Ён там працаваў нейкі час. Вярнуўся ў Беларусь, паглядзеў вакол і зразумеў, што так жыць нельга. Пасля мы пачалі шукаць якіія-небудзь краіны. Варыянтаў было ўсяго два – ці гэта была Аўстралія, ці гэта была Канада. У адной краіне халодна і мядзведзі, у нішай краіне – спякотна і кракадзілы. Выбралі мядзведзяў.
Ілля Мышалоў дадаў, што будзе рады знаёмстваў з Айдахо а Мантана. Азнаёміцца з бізнесам можна на старонцы iroofalberta.ca. Таксама беларускага бізнесоўцу лёгка адшукаць на bymapka.me.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pravda.com.ua