За 2023 год розныя прамысловыя прадпрыемствы Беларусі наведалі больш за 200 тысяч чалавек. Пра гэта стала вядома са словаў намесніка міністра прамысловасці Андрэя Кузняцова.

Паводле яго, у гэтай сферы прасоўваюць свае паслугі ўжо больш за 130 прадпрыемстваў.
– У жніўні мінулага года Міністэрства спорту і турызму ўстанавіла пералік відаў турызму, іх вызначэння і форму адзінай класіфікацыі відаў турызму ў Беларусі. У гэты пералік уключаны і прамысловы турызм, – нагадаў ён.
У мінулым годзе па папулярнасці ў турыстаў былі БелАЗ, МТЗ і МАЗ. Сёлета яны захавалі свае пазіцыі. У прыватнасці, за пяць месяцаў года БелАЗ наведалі ўжо больш за 20 тысяч чалавек і гэта прырост амаль на чвэрць, МТЗ наведала 16 тысяч чалавек, а гэта плюс 16,5%, піша “Беларусы і рынак”.
Сярэдні заробак за ліпень «чыстымі» перавысіў 2000 рублёў
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў ліпені склала 2355,1 рубля (у чэрвені была 2270 рублёў), паведамляе Белстат. У параўнанні з чэрвенем заробак вырас на 85 рублёў.
Калі ж браць сярэдні курс даляра за ліпень (3,1758), то сярэдні заробак складзе 741,6 даляра «бруднымі», або 637,6 даляра «чыстымі». Пры гэтым у Менску сярэдні заробак «бруднымі» складае 977 даляраў.
У Аўстраліі дазволілі не адказваць на званкі начальства пасля работы
У Аўстраліі працаўнікам афіцыйна дазволілі не адказваць на званкі начальства пасля працы. Пра планы прыняць такі закон стала вядома яшчэ ў лютым. Дакумент ахрысцілі “правам на адключэнне”, піша Office Life.
Каментуючы закон, прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Албанэзэ заявіў, што людзі, якім не плацяць за працу 24 гадзіны за суткі, павінны мець магчымасць і не працаваць 24 гадзіны за суткі. Ён дадаў, што размова ідзе аб пытанні псіхічнага здароўя і магчымасці адключыцца ад работы і засяродзіцца на сям’і і асабістым жыцці. Закон пакуль распаўсюджваецца на кампаніі і прадпрыемствы, на якіх працуе менш за 15 чалавек. Праз год аналагічныя патрабаванні пачнуць дзейнічаць і для невялікіх арганізацый.
Беларускае Радыё Рацыя.
Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц.






