BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як будзе выглядаць сховішча радыеактыўных адходаў?

Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі апублікавала відэа з архітэктурна-планавымі рашэннямі будучага пункту пахавання радыеактыўных адходаў.

Скрыншот з відэа

Цяпер выбіраецца пляцоўка — варыянты ўключаюць вёску Навасёлкі пад Хойнікамі, Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці і Астравецкі раён Гарадзенскай вобласці.

Першую чаргу аб’екта плануюць увесці да 2030 года. Плошча ўчастку складзе каля аднаго квадратнага кіламетра. 

Скрыншот з відэа

Арганізацыя заяўляе, што выбраныя рашэнні адпавядаюць сусветным стандартам бяспекі, і аб’ект гарантуе поўную ізаляцыю адходаў ад навакольнага асяроддзя. На рэалізацыю праекту плануецца вылучыць каля 941 млн рублёў,.