У Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка адзначаюць Дзень настаўніка. Як дзяржава дапамагае педагогам, як ацэньвае іхную працу?

Выданне «Беларусы і рынак» публікуе статыстыку заробку настаўнікаў. Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі да Дня настаўніка падрыхтаваў агляд, згодна з якім зараз у Беларусі налічваецца 103 тысяч 300 настаўнікаў, якія працуюць у 2 872 установах адукацыі. На аднаго настаўніка прыпадае 11 вучняў, бо іх налічваецца 1 мільён 90 тысяч.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата настаўніка — 2 022 рублі. Да студзеня-жніўня мінулага года яна вырасла амаль на 29 працэнта. Аднак заробкі могуць вар’іравацца ад рэгіёна да рэгіёна:
Менск — 2125 руб.;
Берасцейская вобласць — 2023 руб.;
Гарадзенская вобласьць — 1982 рубля;
У Беларусі 87% настаўнікаў — жанчыны. Вышэйшая адукацыя ёсць у 93% настаўнікаў. Пры гэтым стаж працы больш за 15 гадоў — у 69,5% выкладчыкаў.