Рыс, штодзённыя газеты і паслугі міжнароднага турызму аказаліся лідарамі па падаражэнні ў ліпені 2024 года, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Белстата. Цэны на іх павялічыліся на 4 працэнты пры агульным росце спажывецкіх цэн за месяц на 0,03 працэнта.
За студзень – ліпень 2024 года цэны выраслі ў сярэднім на 3,42%. Харчы падаражэлі на 3,5%, нехарчовыя тавары – на 2%, паслугі – на 4%.
Сярод сезонных харчовых тавараў больш за ўсё за сем месяцаў выраслі кошты на бульбу (у 2,21 раза), моркву (на 79,65%), буракі (+73,97%).
Сярод паслуг хутчэй за ўсё даражэлі міжнародны турызм (20%), вываз і ўтылізацыя цвёрдых камунальных адкідаў (18%), карыстанне ліфтам (17%).
Патаннелі толькі тры віды паслуг: рытуальныя (-6%), страхаванне легкавых аўтамабіляў (-4%) і паветраных зносін (-1,4%).