Японская транспартная кампанія Mitsui OSK Lines пераглядае свае пагадненні з Расеяй з-за ўзмацнення жорсткасці санкцый з боку ЗША і Еўропы.
Як адзначаецца ў заяве кампаніі, яна адмовіцца ад чартарных пагадненняў на тры танкеры для перавозкі звадкаванага прыроднага газу (LNG) і аднаго танкера для перавозкі газавага кандэнсату і ўжо пачала адпаведныя перамовы. Агульная сума інвестыцый па гэтым кантракце складае каля 105 млрд ен (каля $ 690 млн).
“У выпадку спынення дзеяння чартарных пагадненняў, мы паспрабуем прадаць судны трэцім бакам”, – гаворыцца ў паведамленні MOL.
Міжнародная суднаходная кампанія Mitsui O.S.K. Lines (MOL, Токіо) з’яўляецца транспартнай мультымадальнай групай, якая аб’ядноўвае 441 кампанію. Mitsui O.S.K. Lines кіруе адной з найбуйных і найболей дыверсіфікаваных сетак штотыднёвых лінейных і лагістычных сэрвісаў па ўсім свеце, уключаючы трансціхаакіянскі, трансатлантычны, паўночнаамерыканскі, паўднёваамерыканскі і азіяцка-еўрапейскі.
Дзеючы флот групы ўключае каля 700 судоў розных тыпаў агульным дэдвейтам больш за 50 млн тон.