BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яраслаў Кот: Расейскі бізнес – гэта ўсё пра схемы

Сённяшні госць Радыё Рацыя — дарадца Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой ABBA Яраслаў Кот.

Наша карэспандэнтка Алеся Вербаловіч гутарыць з ім пра новых расейскіх гульцоў на беларускім рынку і наогул пра ўплыў бізнесу з расейскімі каранямі на Беларусь.

РР: Наколькі шчыльна расейскі бізнес займае беларускія нішы? Ёсць крама “Подружка”, якая збіраецца ў Беларусь, ёсць даўно “Светофор”, “Залатое яблоко”. Хто яшчэ?

Яраслаў Кот: Некаторыя віды бізнесу ўжо нельга было неяк разлучыць, якія беларускія, якія расейскія. Некаторыя віды бізнесу маюць там расейскія падраздзелы ў Беларусі, але ж яны такія свядомыя, што быццам беларускія. Тут не заўсёды можна так адзначна размаўляць.

Але ж зараз вельмі моцна завязваюцца адносіны паміж краінамі, і фінансавыя таксама. Шматлікія бізнесы бачаць у Беларусі нейкую стабільнасць, якую яны не бачаць у Расеі. І таксама ў Беларусі яны бачаць нешта ўпарадкаванае яшчэ больш, чым у Расеі. І яны бачаць там нейкія магчымасці. Таксама менш санкцыяў, чым на Расею.

Зараз некаторыя прадпрыемствы ёсць магчымасці купіць. І такія, як сёлета было рашэнне суда, нацыяналізуюць там сумесна з нейкім ангельскім прадпрыемствам, электрастанцыю, нешта яшчэ. І шматлікія камбінаты, заводы, факторыі. І расейцы бачаць магчымасць тут запоўніць нейкую нішу і разважаюць, што міжнародныя магчымасці маюць нейкія дадатковыя механізмы для таго, каб яны маглі рабіць нейкія схемы.

Расейскі бізнес – гэта ўсё пра схемы. Можна там нейкі імпарт, экспарт арганізоўваць, як было раней.

РР: На вашу думку, гэта паўплывае на беларускі бізнес – прыход вось такіх гульцоў?

Яраслаў Кот: У Беларусі вельмі такі стан цікавы, што нават, можа, выглядае, што нейкага парадку больш, але ж усе з Расеі маюць больш правоў, чым хтосьці з Беларусі. Усе з Расеі з нейкімі сувязямі ў расейскім дзяржаўным апараце, маюць чым карыстацца.

Калі яны прыязджаюць у Беларусь, то стымулююць карумпіраваныя механізмы, якія Беларусь ужо не можа спыніць, таму што яны сваёй сілай, сваімі сувязямі праціскаюць тое невялічкае, што засталося з правоў беларусаў, з законнасці. І яны ўсімі праўдамі-няпраўдамі спрабуюць неяк свае праекты рэалізаваць. І з імі прыходзіць іх культура бізнесу, якая падобная да амерыканскай культуры бізнесу 30-х гадоў, калі былі Аль Капоне ды іншыя. Улада была вельмі звязаная з усімі гэтымі мафіямі і кантрабандамі. Гэта ўсё зараз і ў Расеі. Яно прыходзіць і да Беларусі і ўплывае на бізнес.

Яраслаў Кот нагадвае, што кожны прадпрымальнік, які вымушана выехаў з Беларусі, можа звярнуцца ў ABBA па кансультацыю і дапамогу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя