На поўдні Беларусі могуць пабудаваць яшчэ адну атамную станцыю. Пра гэта гендырэктар “Росатома” Аляксей Ліхачоў расказаў у Дзяржаўнай думе, перадае РИА “Новости”.
Ліхачоў паведаміў, што міністэрствы энергетыкі Беларусі і Расеі прапрацоўваюць даручэнне Лукашэнкі па будаўніцтве “новых атамных магутнасцей”. “Ёсць опцыя пабудаваць трэці блок на Астраўцы (на пляцоўцы Беларускай АЭС). Ёсць опцыя пабудаваць на поўдні Беларусі двухблочную атамную электрастанцыю… Мы гатовыя і да таго, і да другога варыянту”, — сказаў кіраўнік “Росатома”.
Як вядома, пры выбары месца для будаўніцтва першай беларускай АЭС разглядаліся тры пляцоўкі — Астравецкая на Гарадзеншчыне, Краснапалянская і Кукшынаўская – на Магілёўшчыне. Абралі Астравецкую.
Беларускае Радыё Рацыя