Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы. У швейцарскай кампаніі Stadler абверглі падпісанне кантракта з БЧ, хоць перамовы паміж імі сапраўды былі. Пра гэта ў пісьмовым каментарыі выданню Office Life паведаміў прадстаўнік Stadler.

Нагадаем, у канцы гэтага тыдня ў СМІ з’явілася інфармацыя пра пастаўку Stadler цягнікоў міжрэгіянальных ліній. Гаварылася, што для БЧ нібыта павінны паставіць 65 цягнікоў.
Як вядома, пасля ўвядзення санкцый у 2022 годзе на заводзе «Штадлер Менск» у Фаніпалі спынілі вытворчасць саставаў. Пры гэтым швейцарская кампанія працягвае заставацца 100%-м уласнікам завода ў Беларусі і падтрымлівае яго, каб аднавіць працу, як толькі санкцыі будуць зняты. У сваім каментары прадстаўнік кампаніі падкрэсліў, што «Stadler цалкам выконвае санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі. У выніку санкцый Stadler скараціў вытворчасць на сваім заводзе ў Менску да мінімуму».






