Група беларускіх хакераў «Кіберпартызаны» заявілі аб правядзеньні другой за месяц атакі на прадпрыемства «Гродна Азот».
«Падчас першай атакі на сетку „Гродна Азот“ заклалі вірусы, якія спрацоўваюць па раскладзе. Учора адпрацавала першая серыя такіх „закладак“, якія павінны выдаліць дадзеныя ў многіх сотнях персанальных кампутараў супрацоўнікаў, дакументазварот, дамен-кантролеры і іншыя серверы», — адзначаецца ў паведамленні «Кіберпартызанаў».
Беларускія хакеры падкрэслілі, што пры выкананні патрабаванняў аб вызваленні палітвязняў «усе закладкі нейтралізуюць і выдаляць».
Першая атака на «Гродна Азот» адбылася 17 красавіка.
Беларускае Радыё Рацыя