BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кітай адмаўляецца ад транзіту праз Расею

Кітай рэзка знізіў аб’ёмы транзіту праз Расею. Пастаўшчыкі страцілі давер да маршруту з-за масавых канфіскацый грузаў расейскімі мытнікамі.

“Мы не адважваемся адпраўляць тавары па чыгунцы з лістапада”, – цытуе генеральнага дырэктара шанхайскай кампаніі Air Sea Transport Эндру Цзян выданне The Moscow Time.

Адзначаецца, што Расея ўзмацніла кантроль за транзітам яшчэ ў кастрычніку 2024 года. Пад асаблівы кантроль патрапілі механічныя і электронныя вырабы, якія можна выкарыстоўваць у ваенных мэтах. Пры гэтым канфіскаваныя тавары заставалася ў Расеі з-за санкцый.

У выніку гэта паралізавала лагістычны паток з РФ у Еўропу, праз які штомесяц транспартавалася да 80 тысяч кантэйнераў.

Варта адзначыць, што Кітай і Казахстан адкрылі новы чыгуначны маршрут у абыход Расеі, па якім цягнікі будуць ехаць у Еўропу праз Туркменістан, Іран і Турцыю. Акрамя таго, вядзецца работа над альтэрнатыўнымі маршрутамі праз Цэнтральную Азію і Каспійскае мора.