BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кітай пачаў збіраць аўтамабілі ў РФ на былых заводах заходніх канкурэнтаў

Кітайская кампанія Chery пачала збіраць аўтамабілі ў Расеі на трох заводах, якія вызвалілі заходнія канкурэнты, у прыватнасці Volkswagen і Mercedes, для продажу на расейскім рынку.

Фота: IM Imagery / Shutterstock

Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі пяць знаёмых з сітуацыяй крыніц. Кітайскія аўтавытворцы захапілі больш за палову расейскага рынку аўтамабіляў па аб’ёмах продажаў пасля таго, як большасць заходніх кампаній пакінулі краіну ў выніку ўварвання Масквы ва Украіну ў лютым 2022 года.

Цяпер яны пашыраюць свой уплыў і на долю ўнутранай вытворчасці ў Расеі, што падкрэслівае рост ролі Пекіна ў змене прамысловага ландшафту і эканомікі Расеі пасля ўварвання.

Акрамя імпарту гатовых аўтамабіляў у Расею, Chery, на долю якой прыпадае амаль пятая частка продажаў легкавых аўтамабіляў у Расеі, таксама імпартуе амаль гатовыя аўтамабілі і завяршае іх зборку на трох расейскіх заводах, паведамілі крыніцы.