Яшчэ некалькі гадоў таму кітайскія аўтамабілі на еўрапейскіх дарогах былі экзотыкай.

Сёння брэнды GAC, BYD, MG, Chery і Xpeng становяцца рэальнай пагрозай для мясцовых вытворцаў. Гаворка ўжо не пра імпарт з Азіі — кітайскія гіганты пачалі масава будаваць і скупляць заводы проста ў Еўропе. Маштаб гэтых інвестыцый уражвае. Як піша Rzeczpospolita, кітайскія кампаніі ў Еўропе дзейнічаюць хутка і стратэгічна. Яны не проста пастаўляюць гатовыя машыны, а ствараюць вытворчыя плацдармы ў Еўразвязе, каб абыходзіць мыты і інтэгравацца ў мясцовыя ланцужкі паставак.
На фоне гэтай экспансіі відавочнымі пераможцамі выглядаюць Венгрыя і Іспанія, якія актыўна прывабліваюць інвестараў. Венгрыя ўвогуле ператвараецца ў галоўны кітайскі хаб у Еўропе.
Лукашэнка параіцца з Пуціным аб будаўніцтве другой АЭС
Аб планах абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас выступу на “Глабальным атамным форуме” ў Маскве, паведамляе яго прэс-служба. “У нас няма пытанняў, хто будзе будаваць гэтую станцыю. Мы будзем яе будаваць разам з расейамі. Таму што яны навучылі нас гэта рабіць. І ўжо мы па просьбе “Расатама” дзе — нідзе ў асобных дзяржавах удзельнічаем у будаўніцтве падобных станцый”, — заявіў ён.
Паўстанне першай станцыі — Беларускай АЭС паблізу Астраўца завяршылася восенню 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расейскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”.
Украінцы і беларусы – у лідарах па адкрыцці ІП у Польшчы
У першай палове года замежныя грамадзяне або асобы з падвойным грамадзянствам падалі ў Польшчы 21,5 тысяч заявак на адкрыццё індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У сваю чаргу ў студзені было амаль 105 тысяч ІП, уладальнікамі якіх з’яўляюцца замежнікі, паведамляе партал Gazeta.pl. Грамадзяне Украіны ўзначальваюць рэйтынг – на іх прыпадае амаль 17 тысяч заявак. Беларусы разам з немцамі ўвайшлі ў тройку лідараў.
Асноўныя віды дзейнасці, якімі займаюць іншаземцы ў Польшчы, гэта грузавыя перавозкі, установы грамадскага харчавання, будаўнічыя работы, звязаныя з жылымі будынкамі, дзейнасць, звязаная з праграмным забеспячэннем і аптовы гандаль, піша polskieradio.pl.
Беларускае Радыё Рацыя





