BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кліенты зноў могуць папаўняць акаўнты з дапамогай карт Visa

“Фінансавая кампанія “Форэкс Клуб” паведаміла, што кліенты зноў могуць папаўняць акаўнты з дапамогай карт Visa. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце кампаніі.

З 31 траўня папаўненне акаўнта з дапамогай карт Visa было пастаўлена на паўзу. Такім чынам, цяпер такую магчымасць вярнулі. Пры гэтым у паведамленні звяртаюць увагу, што банкі-эмітэнты карт Visa могуць спаганяць камісію за папаўненне акаўнта.

“Дадзеная камісія не ўсталёўваецца нашай кампаніяй і спаганяецца банкам», — падкрэслілі ў фінансавай кампаніі «Форекс Клуб». Там запэўнілі, што працуюць над вырашэннем пытання выключэння камісій пры папаўненні з карт Visa. Кліентам абяцаюць дадаткова паведаміць аб любых зменах у вырашэнні гэтага пытання.

Для папаўнення акаўнта без камісій рэкамендуецца выкарыстоўваць карты аплатнай сістэмы Mastercard, піша інтэрнэт-выданне Офіс-лайф.