BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць адкрытых у Беларусі вакансій упершыню перавысіла 200 тысяч

Колькасць адкрытых у Беларусі вакансій упершыню пераваліла за 200 тысяч. Сёння на раніцу на сайце Дзяржаўнай службы занятасці зарэгістравана болей 200 тыс. вакантных працоўных месцаў. І толькі крыху болей за 17 400 пададзеных рэзюмэ.

Фота: freepik.com

Як адзначае “Еўрарадыё”, недахоп працоўных рук стаў характэрнай асаблівасцю беларускай эканомікі апошніх гадоў. Вялікая колькасць вакансій фіксуецца не толькі ў прамысловасці і будаўніцтве, але, напрыклад, у медыцыне і адукацыі.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка заявіў пра жаданне прывезці ў Беларусь 100-150 тысяч пакістанцаў. Гэтая заява выклікала негатыўную рэакцыю не толькі ў суседніх краінах, але і ў самой Беларусі.