У 2023 годзе колькасць грамадзян Беларусі, якія часова працавалі за межамі краіны, павялічылася на 14,9%. Такія звесткі прынесла выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак, якое праводзіцца “Белстатам” у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва.
Лічбы прыводзіць выданне «Экономическая газета» са спасылкай на часопіс «Фінансы, Улік, Аўдыт», які выдаецца Міністэрствам фінансаў.
У 2023 годзе, паводле інфармацыі “Белстату”, за межамі краіны працавалі (тэрмін да 1 году) 110,3 тысячы грамадзян Беларусі, што на 14,9% больш у параўнанні з 2022 годам. Большасць з іх (63%) знайшлі сабе працу ў Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: freepik.com