Колькасць працоўнай іміграцыі ў Літву расце, сярод іх павялічваецца колькасць выхадцаў з Сярэдняй Азіі, піша delfi.lt.

Сёлета ў першым квартале служба занятасці выдала 1878 дазволаў на працу работнікам з трэціх краін. Гэта ўдвая больш, чым год таму за той жа перыяд (934). Структура міграцыі таксама змяняецца. Грамадзяне Беларусі па-ранейшаму займаюць першае месца па абсалютнай колькасці. Але ў адсоткавых адносінах іх стала менш — толькі 28% (летась было 56%).
А вось колькасць працоўных дазволаў грамадзянам Узбекістана за год павялічылася з 4% да 24%. Грамадзяне Кіргізіі атрымалі 12% дазволаў на працу ў Літве. Прычым 88% замежнікаў складаюць мужчыны. Паводле звестак на 1 чэрвеня 2024 года ў Літве працавалі 137 400 імігрантаў Сярод іх 48 600 беларусаў,






