BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькі сродкаў РФ мае на вайну ва Украіне?

Расея можа дазволіць сабе фінансаваць вайну ва Украіне яшчэ некалькі гадоў.

The Washington Post сцвярджае, што гэта магчыма дзякуючы вялізным даходам ад продажу нафты і правалам заходніх санкцый. У прыватнасці абмежаванне цэн на нафту, уведзенае краінамі G7, не змагло знізіць нафтавыя даходы краіны-агрэсара.

Разам з тым, эканоміка РФ знаходзіцца пад пагрозай “перагрэву” з-за заробкаў, якія імкліва растуць, вычарпання вытворчых магутнасцяў і недахопу рабочай сілы.

Варта дадаць, што страты ў асабовым складзе расейскага войска за час поўнамаштабнай агрэсіі перавысілі 689 тыс. За суткі паказчык вырас на 1440. Маюцца на ўвазе загінулыя і параненыя вайскоўцы.

Падлік вядзе Генштаб Украіны.