Кошты на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50% з-за канфлікту ў Іране. Аптовыя каціроўкі газу ў Еўропе рэзка выраслі на фоне эскалацыі канфлікту паміж Іранам і ЗША з Ізраілем.

Сітуацыя пагоршылася пасля таго, як Катар часова спыніў вытворчасць звадкаванага прыроднага газу. Акрамя таго, канфлікт фактычна прывёў да закрыцця Армузскага праліва, праз які праходзіць каля пятай часткі сусветных паставак звадкаванага прыроднага газу.
Аналітыкі адзначаюць, што крызіс супаў з канцом ацяпляльнага сезону, а запасы газу ў Еўропе застаюцца нізкімі, што можа ўскладніць папаўненне сховішчаў. Магчымыя пастаўкі звадкаванага газу з ЗША не здолеюць у кароткатэрміновай перспектыве кампенсаваць страты Катара.
Беларускае Радыё Рацыя






