BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кошты на золата б’юць рэкорды

Кошт золата працягвае расці. Кошт чэрвеньскага ф’ючэрса на біржы Comex перавысіў 3300 даляраў за ўнцыю. Ён вырас на 1,97% да 3304,3 даляра за ўнцыю. Пазнейшыя ф’ючэрсы маюць яшчэ больш высокія каціроўкі.

Кошты на золата растуць на фоне гандлёвых войн і росту нявызначанасці ў сусветнай эканоміцы. Дынаміка кошту золата аказвае прамы ўплыў на памер беларускіх золатавалютных рэзерваў. Па стане на 1 красавіка яны ўпершыню перавысілі 10 млрд даляраў, у асноўным за кошт павелічэння кошту манетарнага золата, уключанага ў рэзервы.