BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кошты ў Беларусі могуць пайсці ўверх: прагноз BEROC

Эканамісты BEROC папярэджваюць, што інфляцыя ў Беларусі можа паскорыцца да 6–8% на працягу года, калі ўлады змякчаць кантроль за цэнамі. Зараз гадавы ровень інфляцыі трымаецца ў межах 5,5%, а ў студзені ён склаў 5%.


Фота: Imago

Паводле даследавання, галоўны фактар росту коштаў – нерэгуляваныя паслугі, якія падаражэлі на 12% за месяц. Цэнавае рэгуляванне ўвялі яшчэ ў 2022 годзе, аднак урад разглядае яго змякчэнне. За 2024 год вытворцы звярталіся больш за тысячу разоў з просьбай падняць цэны, і больш за палову заявак было задаволена. Да красавіка ўлады павінны вызначыцца з новай стратэгіяй.