Паводле звестак Белстата, са стратамі працуе 486 прамысловых прадпрыемстваў краіны, што складае 20% ад іх агульнай колькасці. У параўнанні з мінулым годам стратнымі сталі 75 новых арганізацый.

Другая палова бягучага года была няўдалай для беларускай прамысловасці. Так, за верасень вытворчасць у апрацоўчым сектары скарацілася на 3% да таго ж месяца мінулага года. Сітуацыю скампенсавалі камунальнікі. Дзякуючы халоднаму надворʼю ацяпленне ўключылі ўжо ў канцы верасня – дынаміка дадала 7% за месяц. У выніку ўся прамысловасць у цэлым падсела толькі на 0,8 працэнта.
Сярод рэгіёнаў прамысловасць больш за ўсё ўпала ў Віцебскай вобласці, дзе цяжкасці адчувае Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод. Таксама мінус паказалі Магілёўская і Менская вобласці і нават горад Менск. Запасы на складах прамысловых прадпрыемстваў Менска на 19% перавышаюць абʼём прадукцыі, які яны вырабляюць за месяц.
Беларускае Радыё Рацыя






