У Беларусі на пенсіі знаходзіцца каля 26% насельніцтва – гэта больш за 2 мільёны 400 тысяч чалавек.

Паводле дадзеных Міністэрства працы, летась на выплату пенсій выдаткавалі 23 мільярды рублёў, сёлета плануецца павялічыць гэту суму да 26 мільярдаў. Сярэдняя пенсія па ўзросце пасля апошняга пераразліку складае 932 рублі. Пры гэтым каля 460 тысяч пенсіянераў працягваюць працаваць.
У студзені, пасля ўвядзення выплаты поўнай пенсіі для працуючых пенсіянераў, на рынак працы выйшлі яшчэ 2 600 чалавек.






