Краўдфандынгавая платформа Gronka аднаўляе працу пасля шасцімесячнага перапынку. Пра гэта паведаміў у Facebook яе заснавальнік Павел Лібер.

Паводле яго слоў, за год існавання платформы беларусы сабралі каля 70 тысяч еўра і падтрымалі больш за 20 розных праектаў. Аднак пазней каманда сутыкнулася з фінансавым крызісам. Лібер падзякаваў усім, хто дапамог пераадолець складаны перыяд ахвяраваннямі.
У бліжэйшы час на платформе з’явіцца яшчэ больш ініцыятыў. Заснавальнік заклікаў карыстальнікаў прапаноўваць уласныя праекты або падтрымліваць ужо існыя.
Платформа Gronka была запушчаная ў ліпені 2024 года для падтрымкі беларускіх праектаў і ініцыятыў. У Беларусі яна прызнаная «экстрэмісцкім фарміраваннем».






