Навуковы супрацоўнік BEROC Зміцер Крук падчас прэзентацыі даследавання стану беларускай эканомікі ў Вільні агучыў асноўны склад экспарта, які ўплывае на макраэнамічныя паказнікі Беларусі.

Кажа эканаміст Дзмітрый Крук:
– З беларускага боку амаль уся статыстыка, асабліва па геаграфічных лакацыях хаваецца. Пераважная большасць – гэта тое, што ідзе ў Расею, гэта ў экспарце каля 65%. І значна вырас экспарт у іншыя краіны СНД, гэта перш за ўсё Казахстан, таксама Арменія, Узбекістан, Таджыкістан. Такія краіны адыгрываюць істотную ролю. Плюс Турэччына, плюс Кітай.
Па словах эканаміста, у краіны Еўразвязу зараз пастаўляецца толькі малая частка з агульнага экспарту беларускага харчавання, які за 2023 год склаў амаль 6 мільярдаў даляраў.
Фота Stock:
Беларускае Радыё Рацыя






