BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Курс даляра ў Беларусі дасягнуў чарговага гістарычнага максімуму

Без уліку дэнамінацый 1994, 2000 і 2016 гадоў курс даляра складае 338 млн рублёў. Па ступені абясцэньвання нацыянальнай валюты да амерыканскага долара з 1991 году Беларусь застаецца лідарам сярод былых рэспублік СССР, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз валютных курсаў без уліку грашовых рэформаў.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Узбекістан, Туркменістан, Украіна і Грузія.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 лістапада курс даляра ЗША дасягнуў новага гістарычнага максімуму — 3,38 рубля.

На падставе вынікаў таргоў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь устанавіў такі ж афіцыйны курс на 18 лістапада.

Папярэдні гістарычны максімум быў вызначаны 14 лістапада. Перад гэтым 10 кастрычніка даляр падаражэў на 0,31% і стаў каштаваць 3,3 рубля, гэта таксама быў гістарычны максімум.

На курсе беларускага рубля да даляра адбілася зніжэнне расейскага, тлумачылі эканамісты. А таксама рост кошту даляра ў свеце.