BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Курс даляра вырас да 3,3 рубля ўпершыню з кастрычніка 2023 года

Таргі на БВФБ у чацвер, 10 кастрычніка, скончыліся ростам даляра. Астатнія валюты патаннелі.

Даляр працягнуў абнаўляць гадавыя максімумы і ўзяў планку ў 3,3 рубля ўпершыню з пачатку кастрычніка 2023 года.

Амерыканская валюта сёння падаражэла на 0,31%, ці на 1,02 капейкі, да 3,3011 рубля.

Еўра патаннеў на 0,67%, ці на 2,46 капейкі, да 3,62 рубля.

Расейскі рубель знізіўся на 0,41%, ці на 1,4 капейкі.

За 100 расейскіх рублёў сёння давалі 3,4205 беларускага рубля.

Юань страціў 0,32%, ці 1,52 капейкі. 10 юаняў ацанілі ў 4,7156 рубля.