Сойм Латвіі прыняў папраўкі да Закона аб сельскай гаспадарцы і развіцці вёскі, якія забараняюць імпарт сельскагаспадарчых і кармавых прадуктаў з Расеі і Беларусі для спажывання ў Латвіі.
Згодна з папраўкамі, імпарт гэтых прадуктаў з трэціх краін будзе таксама забаронены, калі яны паходзяць з Расеі ці Беларусі. Забарона на імпарт будзе распаўсюджвацца на сельскагаспадарчую і жывёлагадоўчую прадукцыю, якая застаецца ў Латвіі і не закране перавозімую ў іншыя краіны ЕЗ.
Папраўкі прадпісваюць Кабінету міністраў на працягу двух тыдняў пасля ўступлення іх у сілу выдаць нарматыўныя акты, у якіх будуць указаны сельскагаспадарчыя і кармавыя прадукты, забароненыя да ўвозу ў Латвію з Расеі і Беларусі.