BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латышскі вытворца лекаў «Olainfarm» сыходзіць з беларускага і расейскага рынкаў

Латышскі вытворца лекаў «Olainfarm» пастанавіў цалкам сысці з беларускага і расейскага рынкаў, пра гэта паведаміў старшыня праўлення кампаніі Яніс Букс.

This image has an empty alt attribute; its file name is 498817__5f69f17e861cb.jpeg

На цяперашні момант «Olainfarm» працуе над стварэннем новага партфелю лекаў, з якім вытворца мог бы выйсці на заходні рынак, цалкам пакінуўшы краіны, якія наўпрост ці ўскосна бяруць удзел у вайне супраць Украіны.

Кампанія «Olainfarm» займаецца вырабам лекавых прэпаратаў і харчовых дадаткаў, а таксама вытворчасцю хімікатаў і актыўных хімічных інгрэдыентаў. Статутны капітал кампаніі складае амаль 35 млн еўра. Яе абарот у 2022 годзе быў роўны 113,5 млн еўра.