BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Летась краіны ЕЗ імпартавалі з Беларусі прадукцыі на суму каля 1 млрд 400 млн даляраў

У 2024 годзе краіны Еўразвязу імпартавалі з Беларусі прадукцыі на суму каля 1 млрд 400 млн даляраў. Гэта самы нізкі паказчык за больш чым дзесяцігоддзе.

У той жа час экспарт з Еўразвязу ў Беларусь склаў амаль 7 млрд 400 млн даляраў, нягледзячы на дзейныя санкцыі і іншыя абмежаванні з абодвух бакоў. Пра гэта паведамляе Trading Economics са спасылкай на базу дадзеных ААН па міжнародным гандлі.

Сярод асноўных тавараў, якія краіны Еўразвязу куплялі ў Беларусі, – мэбля, жывёльны і раслінны тлушч, пластмаса, электрычнае абсталяванне, угнаенні, шкло і вырабы з яго.

З Еўразвязу ў Беларусь у асноўным ішлі транспартныя сродкі, ядзерныя рэактары, фармацэўтычная прадукцыя, пластмаса, розныя хімічныя прадукты.

Нагадаем, улады Беларусі забаранілі ўвозіць з краін Еўразвязу даволі салідны спіс тавараў. Абмежавальныя меры дзейнічаюць і з боку ЕЗ — леташні пакет санкцый закранае вялікую колькасць рознай прадукцыі, якую забаранілі як купляць у беларускіх кампаній, так і прадаваць у Беларусі.