BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літоўская мытня расказала пра забароны для беларускіх перавозчыкаў

Літоўская мытня абвясціла новыя абмежаванні ў рамках еўрапейскіх санкцый супраць Беларусі, паведамляе прэс-служба мытні Літвы. Яны тычацца грузаперавозак.

Цяпер беларускім аўтатранспартным кампаніям забаронена перавозіць тавары па тэрыторыі Еўразвяза, нават транзітам. Гэта тычыцца і прычэпаў або паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі, незалежна ад краіны рэгістрацыі цягачоў.

Новыя абмежаванні запрацуюць 2 жніўня 2024 года. Забарона будзе распаўсюджвацца на аўтатранспартныя прадпрыемствы ў Еўразвязе, калі 25% або больш іх уласнасці належыць беларускім асобам або арганізацыям і калі гэтыя кампаніі былі створаныя пасля 8 красавіка 2022 года. Некаторыя з гэтых забаронаў будуць уводзіцца паступова, з канчатковымі тэрмінамі ў жніўні, кастрычніку 2024 года і студзені 2025 года.

Як патлумачыла літоўская мытня, абмежавальныя меры ўвялі згодна з прынятым 29 чэрвеня 2024 года еўрапейскім пакетам санкцый.