BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літоўскую кампанію аштрафавалі за незаконны экспарт аўтамабіляў у Беларусь

Зарэгістраваную ў Літве кампанію, якая экспартуе аўтамабілі, аштрафавалі за абыход санкцый Еўразвязу на 13,6 млн еўра. Акрамя гэтага, у яе канфіскавалі шэсць паўпрычэпаў цягачоў, паведаміла Мытная служба Літвы.

Літоўская кампанія пры здзяйсненні ўгодаў з кампаніямі, зарэгістраванымі ў Беларусі, Казахстане і Турцыі, не прытрымлівалася выканання міжнародных санкцый. 29 чэрвеня Еўразвяз прыняў новы пакет санкцый у дачыненні да Беларусі. Гэта санкцыі за саўдзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны. Раней яны закраналі толькі арганізацыі, цяпер дзеянне распаўсюдзілася на звычайных людзей. Спіс падсанкцыйных тавараў, забароненых для паставак з ЕЗ у Беларусь, змяшчае некалькі соцень пазіцый.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: www.lrt.lt