BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва пачне дэмантаж ліній электраперадач з Беларуссю і РФ у 2025 годзе

Лініі электраперадач з Расеяй і Беларуссю будуць адключаны ў лютым наступнага года ў рамках сінхранізацыі энергасістэм Балтыі з Заходняй Еўропай, пасля чаго будуць дэмантаваны.

Пра гэта паведаміў аператар электрасетак Літвы Litgrid, піша Lrt.lt са спасылкай на BNS.

«Некаторыя лініі электраперадачы з трэцімі краінамі зараз працуюць. Усе лініі будуць адключаныя 8 лютага 2025 года, калі скончыцца тэрмін дзеяння пагаднення БРЭЛЛ [сумесная электраэнергетычная сістэма Расеі, Беларусі і краін Балтыі]. Працы па дэмантажы пачнуцца адразу пасля гэтага», – гаворыцца ў каментары кампаніі.

Напярэдадні сінхранізацыі сетак з кантынентальнай Еўропай літоўскі ўрад выключыў з пераліку аб’ектаў і маёмасці, важных для нацыянальнай бяспекі, сем ліній электраперадачы на ​​330 кілавольт, якія больш не спатрэбяцца пасля падключэння да заходняй сеткі.

Больш не будуць лічыцца важнымі для бяспекі Літвы і лініі, якія злучаюць Вільню і Маладэчна, Алітус і Гародню, Круаніскую гідраакумулюючую электрастанцыю і Савецк, Ігналінскую АЭС і Смаргонь, Полацк і Ігналінскую АЭС, а таксама дзве лініі паміж Біценай і Савецкім.